Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Будаўнікі

 

Аляксандр Трафімавіч Кічкайла нарадзіўся 5 лістапада 1933 г. у г. Баранавічы Навагрудскага павета (цяпер Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў стрэлачнікам на чыгунцы. У час Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр перажыў нямецка-фашыскую акупацыю. Пасля заканчэння сярэдняй школы пастапіў на факультэт прамысловага грамадзянскага будаўніцтва Беларускага палітэхнічнага інстытута.

Віктар Іванавіч Прымачукнарадзіўся 24 кастрычніка 1953 г. у в. Мацы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў чатыры класы пачатковай школы ў в. Мацы, потым вучыўся ў Дзівінскай школе-інтэрнаце. Пасля заканчэння школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі.У 1974 г. паступіў у Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут.

Міхаіл Піліпавіч Маркоўскі нарадзіўся 20 лістапада 1953 г. у в. Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум імя Ленінскага камсамола Беларусі (1972), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (1976). Назначаны інжынерам-архітэктарам Добрушскага райвыканкама Гомельскай вобласці. Праходзіў тэрміновую службу ў ваенна-будаўнічым атрадзе Балтыйскага флоту.

Валерый Раманавіч Грудавік нарадзіўся 21 мая 1952 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна. Скончыў СШ № 1 г. Іванава (1969), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (1974). Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 г. майстрам будаўнічага ўпраўлення № 193 будаўнічага трэста № 22 г. Бабруйска.

Вячаслаў Іванавіч Бацюшко нарадзіўся 26 сакавіка 1936 г. у вёсцы Берказы Бродніцкай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Дубайскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці). У красавіку 1943 г. нямецка-фашысцкімі акупантамі быў вывезены ў дзіцячы нямецкі канцлагер; па люты 1945 г. адбываў прымусовыя работы ў Германіі. Адразу пасля вызвалення знаходзіўся пры штабе палка 1-га Беларускага фронту ў якасці перакладчыка, пасля быў накіраваны на радзіму.

Канстанцін Мікалаевіч Меярэвіч нарадзіўся 26 студзеня 1936 г. у г. Кобрыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Рана страціў маці, выхоўвала яго радня. У школе вучыўся на «выдатна», скончыў СШ № 2 г. Кобрына з медалём.

Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў нарадзіўся 12 снежня 1919 г. у вёсцы Агародня Гомельскага павета (цяпер Добрушскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Мітрафан Мяфодзьевіч Кушняроў, як многія іншыя малазямельныя сяляне, выязджаў на заробкі ў якасці будаўніка. На заробленыя грошы пабудаваў у Кіеве дом, куды перавёз сям’ю. Цярэнцій Кушняроў з шаснаццаці гадоў пайшоў працаваць муляром на новабудоўлях Кіева.

Яраслаў Захаравіч Шырнюк нарадзіўся 12 снежня 1914 года ў вёсцы Няневічы Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Чарнаўчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я была ў бежанцах у сувязі з надышоўшым фронтам Першай сусветнай вайны. Вярнуліся яны ў 1919 годзе, вёска была спалена, давялося з нуля аднаўляць гаспадарку.